
26 студзеня ў нашай краіне пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Найважнейшая грамадска-палітычная падзея. Выбары-гэта важны і адказны этап, які вызначае будучыню і напрамкі развіцця любой суверэннай дзяржавы. Удзел у галасаванні-гэта грамадзянскі абавязак кожнага з нас, праява нашых шчырых патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, клопат аб яе дабрабыце. Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!
20 студзеня дырэктар РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Карповіч А.В. выступіў перад калектывам прадпрыемства і адзначыў пра важнасць актыўнага ўдзелу ў галасаванні, падкрэсліў, што менавіта ад уцягнутасці грамадзян залежыць будучыня нашай краіны. Работнікі прадпрыемства былі праінфармаваныя аб ключавых момантах электаральнай кампаніі-аб датэрміновым галасаванні, парадку галасавання, недапушчальнасці парушэння заканадаўства і адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні.